Пакрочу перад сном памарыць...

Мария Хрусталёва-Перчик
Узяўшы радасць у дарогу
і трохі суму
        (соль - у ежу),
пакрочу ад свайго парога
ў начную цемру.

Збяруцца думкі, дый праблемы
закружаць вірам
          (няхай сакочуць:
збяру іх потым на паперу,
калі захочуць).

Пакрочу перад сном памарыць
                у адзіноце.
Вясна ўжо блізка.
К душы дарогу не дам маркоце:
я ж - аптымістка...