Няма цябе, каханы...

Мария Хрусталёва-Перчик
Сляза скупая ціха прапаўзе,
Знаходзячы дарогу па шчацэ,
Калі імя тваё ўспомніцца ў нудзе...

Няма цябе , каханы, ўжо нідзе:

Ні ў сэрцы.
         Ні на ўсім зямным абшары.
Не верыцца -
         але няма і ў марах...


P.S.
    Аб чым тут згадваць:
   Ўсё.
       Да пабачэння.
   Ты - не каханне -
        прыкрае здарэнне...