Я прашу будзь!!!

Людмила Ратькова 2
Гром страляе ў тры пушкі,
І маланкі трапна б'юць у вісок.
Слёзы ападаюць на падушку-
Пакідае ДУБ расчулены лясок.

Мала што здараецца ў грамы.!?
У пакоі ж - жонка, дзеці і ўнук...
Балюча: няма тваёй мамы,
Але побач мы і верш-сябрук!

Не спяшайся ты ў белы Хорам!
Перунам нас ніколі не дастаць!
Давай займёмся родным домам-
У дапамогу сэрца гатова я аддаць!

Абдыму цябе, як хлопчыка малога,
Як матуля прыхінае да грудзей.
Калі ласка, не спяшайся: многа
Давядзецца сустрэць прыяцелей...

Ты даруй! Мо, глупства чуеш,
Але ж твая Зорка не спяшаецца заснуць:
Сонца заўтра зноў цябе пабудзіць...
Я прашу: доўга-доўга з намі БУДЗЬ!!!