Дзед Мароз

Махнач Сергей Юрьевсын
Прыгажуня-зіма намалюе на шкле
То дзівосныя ўзоры, то дзіўныя замкі.
Я таксама мастак. Фарбы склаў на стале:
Не хапае вакну мудрагелістай рамкі.

Я світанак ружовы па краі дадам,
Зеляніну лясоў, сонца яркага ззянне.
Вось і рамка малюнку. Здыму, ды прадам.
"Хто мастак?" - Неўзабаве пачую пытанне.

Гэта той, хто майструе праз рэкі масты,
Хто нясе падарункі да Новага Году,
Хто ў сярэбраны іней ахутаў кусты -
Дзед Мароз-чараўнік, ён малюе прыроду.
01.02.2014