Згадай

Алёна Шибкова
Згадай, пачыналася так усё, праўда?
Размовы да цемры і "добрае ночы",
Што мусіла звычаем стаць. І назаўтра
Прыглушаны голас, чаканыя вочы.
Імкненне быць побач, трымацца за рукі,
У марах -  хвіліны жаданай сустрэчы
Падчас надыходзячай зноўку разлукі.
Ласкавыя вусны. І моцныя плечы.

Штодзённа вяртаюцца зноў успаміны,
Як ты да сябе прывучаешь нясмела.
Вы ўсё ж спрабавалі. І вынік адзіны:
Ты не дачакаўся.
Яна не паспела...