Я заусёды наiунай была...

Мария Хрусталёва-Перчик
Я заўсёды наіўнай была
              і даверлівай,
Што ж цяпер шкадаваць
              аб нездзейсненых марах!
Вечар,
    поўны дрыготкай надзеі,
                не вернецца:
Жорсткім ты аказаўся, каханы!

Не крыўдую.
         Не першая я
                й не астатняя.
Час палечыць
         мае незажыўшыя раны.
Я не плачу.
     Я веру ў каханне сапраўднае!
А цябе я забуду,
         бы жоўты лісток адарваны!..