Ёй

Махнач Сергей Юрьевсын
Якая светлая туга!
Якое гучнае маўчанне!
З прыродай ціхае вянчанне ...
Ты як, паэзіі слуга?

Між намі сувязь праз эфір,
Твой боль, твой сум прымаю блізка,
Так нараджаецца запіска -
Пішу пра свой душэўны вір.

Ізноў ты знікла ў цішыні
І, далібог, мне вельмі дрэнна.
Я стану моўчкі на калена -
Мяне паэзіяй крані.

Ты мой наркотык, мой вампір,
Але з табою мне салодка -
Мая раптоўная знаходка
І безумоўны мой кумір.
08.02.2014