Аб вайне

Просто Юлиана
(на беларускай мове)

Бязлітаснаю жорсткаю рукою
Вайна згубіла ўсё, што мелі людзі.
Малы, вялікі… Усе ўзялі зброю.
Жыццё, я ведаю, нікога не асудзіць.

Цярпелі мы прыгнёт, забойствы, страты:
Гублялі сем’і ўсе сваё адзінства,
Чыюсьці ворагі спалілі хату,
А хтосьці страціў уласнае дзяцінства.

Адкрытыя шляхі перад табой:
Пакорлівасць, нянавісць або здрада.
Жыццё змывае хутка, як вадой.
Жывеш як-небудзь – гэтаму і рады.

Аднак ніхто не думаў пакарыцца,
Зямля была свабодная спрадвеку.
“Жалезны звер” быў вымушан змірыцца,
Бо ён не зломіць духу чалавека.