Зiму зманiлi за мяжу...

Лаззаро
.........Да канца лютага зіма не вернецца. (http://nn.by/?c=ar&i=122715)


Зіму зманілі за мяжу.
Напэўна, больш паабяцалі.
А нам вясну без капяжу
ўзамен зімовых дзён паслалі.

Цяпер у Штатах валіць снег
і маразы – як у Расеі,
а ў нас – ільды сыходзяць з рэк
і весні пах вятрыска сее.

Гляджу на гэту каламуць –
і розум вісне на выснове:
калі зіму ўжо не вярнуць,
гайда часнок садзіць, панове!

17.02.2014