Нас усiх абъядноуваюць вершы

Махнач Сергей Юрьевсын
Нас усіх аб'ядноўваюць вершы -
Гэта цяга да мовы бацькоў.
Паспрабуй прачытаць толькі першы -
Закахаешся  ў шчырасць радкоў.

Нас усіх аб'ядноўвае мова -
Чым яшчэ нас магчыма з'яднаць?
Гэта нашае чыстае слова,
Гэта тое, што ў нас не адняць.

18.02.2014