Абаронцам Айчыны

Валерий Познякевич
Веру Богу і тым, хто Радзіме не здрадзіў,
Хто пранёс праз гады яе гонар святы,
Хто на костках людзей баль уласны не ладзіў
І каго ў цяжкі час не скарылі гады.
О, Айчыны сыны, яснавокія кветкі!
Прысягаю ўсім вам я на вернасць сваю.
Бо Радзіму любіць – гэта дар вельмі рэдкі --
За яе не шкада кроў праліць у баю.

Прыпеў:
Абаронцы Айчыны, айчыны сыны!
Не  хаваліся вы за чужымі плячыма.
Горда неслі свой сцяг, свой штандар баявы,
Каб квітнела заўсёды для нашчадкаў Айчына.

Многа войнаў прайшло на зямлі  нашай белай.
Ды мой вольны народ не скарыўся душой.
Браў у рукі мячы, біў чужынцаў за веру,
Каб над белай мяжой сонца міру ўзыйшло.
Памянём жа ўсіх тых, хто Радзіме не здрадзіў,
Хто паклаў свой жывот у нялёгкіх баях.
Гаварыў сябруку мой паранены прадзед:
“- Ты Айчыну шануй. Гэта ж наша зямля”.

Прыпеў:
Абаронцы Айчыны, айчыны сыны!
Не  хаваліся вы за чужымі плячыма.
Горда неслі свой сцяг, свой штандар баявы,
Каб квітнела заўсёды для нашчадкаў Айчына.