Неспакой

Ольга Жогло
   Загарэлiся белыя свечкі
 на каштанах- вiтаюць вясну.
 Я на момант заплюшчваю вочы
 i чакаю чароўнага сну.
 Непатрэбнае тое чаканне
 нараджае ў душы неспакой:
 цi прыснiцца мне наша спатканне,
 як калiсьцi, над цiхай ракой?
 Зоркi падалi, рэчка дрыжала,
 Засыналi каштаны ў журбе...
 Ах, чаму я, чаму прамаўчала
 Пра пачуццi свае да цябе?
 Час даўно ўжо той недзе загiнуў,
 што было, даўнiной парасло...
 Мы далонямi чэрпалi Пiну*,
 цiшыню разразала вясло.


          *рака у г.Пiнску