Лесник

Екатерина Дикалова
У лесніка свае прыгоды:
Ён з лесам можа гаварыць.
- З якое,скажаце, нагоды?
- Душа яго за лес баліць!

Яго кранае ўсе жывое:
Напевы птушак,іх галасы,
Дзявочы стан бярозак белых,
Дуб-волат дзіўнае красы.

Яго чаруе медуніца,
Ліповы водар у бары,
У сукенках спелыя суніцы,
Ажыны шэпчуцца:"Бяры"

Так любаваўся, ішоў па лесе
Мой бацька,-гэта ён ляснік,-
Казаў,што ён прырос да лесу,
Так моцна да яго прывык!