Буслы прыляцелi!!!

Лаззаро
................У Гомелі затрымалі 31-гадовага злодзея з бюстгалтарами (http://nn.by/?c=ar&i=124745)

Дзень весні. Буслы прыляцелі.
 Збянтэжылі гэтым людзей:
 У Гомелі нейкі Ямеля
 бюстгалтары з крамы крадзе.

Схапіў – і у дзверы, нахабнік,
 нібыта за ўсё заплаціў.
 Нашто яму гэтулькі? Бабнік?
 Ці мае сур’ёзны матыў?

Для жонкі? Каханкі? Суседкі?
 Сяброўкі? Калегі? Сястры?
 Скраў бюсцікі – ўгледзелі сведкі –
 чатыры! – не два і не тры!

А справа тлумачыцца гэтак:
 нябозе (наўмысна, дальбог!)
 чатыры дзіцячых пакета
 прынеслі буслы на парог.

А ён – пэўна, той яшчэ гіцаль –
 каб збегчы ад матак-нявест,
 дарамі рашыў адкупіцца –
 за імі ў магАзін і ўлез.