Палёт на веласiпедзе

Сергей Бука-Вороневски
Калi я быў яшчэ падлеткам,
Любiлi з братам пагуляць:,
Не кожны дзень,але нярэдка,
Хоць i вучыўся я- на пяць,
З мячом,у «штандара»*-да ночы,
То пабяжым у калхозны сад,
Скацiну пасвiць разам крочым,
Словам адным-вясёлы брат.
Былi ў нас "веласiпеды":
Са школы-у школу, кожны дзень.
Дзе б я не быў,заўсёды ведаў,
Што брат са мной,як мая цень.
Аднойчы, ровар* мой зламаўся,
Я к брату сеў,i Васілёк-
Стаў на пядалi, паiмчаўся,
Хоць я прасiў: «Цiшэй, браток!»
На раме- я,ён- за  «баранкам»,
Мчым,толькi дрэвы мiльгацяць,
Блiскаюць спiцы,як маланка,
Ад страху зубы ляскацяць.
Гара за вёскай.Нам бы трохi
Прытармазiць,а брат –«на газ»,
Не памагаюць мае ўздохi,
I рвецца тут ланцуг якраз.
Каля нагi зашкрыгатала,
Я разгубiўся-што рабiць?
Па мне-канец,пiшы –прапала.
«Затармазi!»-мне брат крычыць.
-Як тармазiць?-я заiкнуўся,
-Нагой,няўжо не уразумеў!
I тут зусiм я разгубiўся,
Васіль,насупраць,нiбы леў,
Крычыць у вуха: «Як?!-Нагамi!».
I ў калясо я ногi-тыц,
Як раз сваiмi каблукамi
Ў цэнтар кола,памiж спiц.
I ад душы скажу вам,шчыра,
Каблук у той час быў,як стоп-кран.
Брат паляцеў,як птушкa ў вырай,
Як над вадою пiлiкан.
Праз метраў дзесяць прызямлiўся,
Як самалет ён-без шасi,
I на мяне так мацярыўся,
Што я, спярва, загаласiў.
…Без каблукоу,твар-у мазуце,
Зрабiў,напэўна,штось не так?
Ляжу ў пяску,у жалеза грудзе.
Брат засмяяўся:Ты –мастак!
Эх,грамацей ты мой разумны,
Што толькi ў школе ты вучыў,
Казаў табе : каблук-да гумы!
Ты ж ногi ў спiцы засадзiў... .
----
...Дзяцiнства наша... .Вёска... .Хата... .
Хоць i мiнуў не адзiн год,
Успамiнаем часта з братам
"Веласiпедны"наш палёт.

*Ровар- велосипед(рус).
*Штандар- детская игра , с мячом.
1.12.2010