Чаму так хваляць салаўя?
Ну перасвісты, пераборы,
ну дробных трэляў матылькі
ў сафітах поўні веснавой...
А ці не ведаюць, што я –
салістка знатная, не горай,
але мне проста не з рукі,
рэкламаваць сябе самой?
Мае рулады не цішэй
і не асклепкам па жалезе.
Чаму ж слухач заўжды ад іх
збягае прэч? А мо яны
у салаўінае клішэ
сваёй прачуласцю не лезуць?
Альбо так жарсцю рэжуць слых,
што вушы прагнуць цішыні?
Ну я не ведаю... Але
не перастану распявацца
і на світанні з салаўём
дуэтам сонейка гукаць.
Хоць з нас дваіх я – цікавей –
так мне гавораць дамачадцы.
Вось нашчырую на альбом –
і стану першай зоркай ззяць.
:-)))))))))))))))))