Вясновы

Махнач Сергей Юрьевсын
Вось і ўсё. Зімы як быццам не было.
Кожны год нам дорыць гэтыя змяненні.
Небам воблака таропка праплыло
І адкрыла свету сонейка праменні.

Мы не памятаем - а ці быў той снег?
Ці была рачулка ў ледзяным палоне?
Зараз чутны адусюль дзіцячы смех,
Бо вясна кіруе на зялёным троне.

Неба росчыркам птушынага крыла
Ўсіх сумненняў перакрэсліла прычыны:
Распрануліся ад шчодрага цяпла
Прыгажуні - нашы мілыя жанчыны.

І жыццё такім прывабным паўстае,
Што хачу ў яго рукамі я ўчапіцца,
І трымаць, трымаць, пакуль яно дае
З гэтай бездані блакітных дзён напіцца.
02.04.2014