У яе нахабны вочы...

Юрий Матюшко
Ўсё яешня, ды яешня,
Штодзень, ад зімы да лета.
Гэта снеданне ня з лепшых...
Я калісьці еў катлеты...

Я канаю, я няўцешны,
Я заўжды галодны з ранку.
Скалынаюсь ад усмешкі
Жонкі-вегетарыянкі.

У яе нахабны вочы.
Вусны цягнуць, быццам у багну...
А мой страўнік есці хоча.
А мой страўнік мяса прагне.

Стаў я тонкі, стаў я звонкі,
Ад яе пяшчоты таю.
Ліха мне ад гэткай жонкі,
Але ж я яе кахаю!


**