Панядзелак

Махнач Сергей Юрьевсын
Панядзелак - пачатак тыдня.
Ажывае ўва мне надзея.
Я з сябе выганяю злыдня,
Што само па сабе - падзея.

Баязліўца ганю і скнару,
І, з сумленнем сваім сам-насам,
Забіваю ў сабе пачвару -
Вырываю ляноту з мясам.

Быць станоўчым заўжды прыемна.
Трэба з думкамі жыць у згодзе,
Не губляючы час дарэмна,
I жыццё не ўпустую пройдзе.
07.04.2014