Ауторак

Махнач Сергей Юрьевсын
Чэлсi – 2 – 0 - ПСЖ

Аўторак - вось, сябры, цудоўны дзень!
Плыве над Брыджам перамогі цень!
Вялікая гульня, цудоўны вынік!
Любімы Чэлсі ўсіх мацней iзноў!
Я верыў у тваіх, Жазэ, сыноў,
Бо я ў душы рамантык, а не цынік.

Неверагодна, але гэта факт:
Мы здзейснілі шалёны, дзёрзкі акт.
У хлопцаў нервы з самой моцнай сталі.
Арыстакратам слава! Мы ў страі!
Я лётаю ад шчасця - я ў раі.
Дык вось, сябры, мы зноў у паўфінале!
08.04.2014

Аўторак, як аўторак. Дзень звычайны.
Я сёння не адкрыў ніякай тайны,
Я не згубіў і не знайшоў сяброў.
Адно пытанне не сціхае ў сэрцы:
Калі павінна хутка зло памерці,
Мо на тры дні адпусцім дактароў?

Няхай адпачываюць да суботы.
Хапіла ім за два гады работы:
Кавід, збіццё народа і вайна.
Дабро перамагае і чакае,
А зло ў каналізацыю сцякае
Кавалкам непатрэбнага лайна.
22.11.2022