Сумныя вочы

Леонид Пранчак
СУМНЫЯ ВОЧЫ

Вось і знікаеш ты…
Тлее агонь расстання.
Смагне бакал пусты,
Падаюць з дрэў лісты.
Холадна  без кахання.

Рэха растайнай вярсты,
Цемра даўжэзнай ночы.
Шэры туман густы.
Мой успамін залаты –
Cумныя чорныя вочы…

Помню я, не забыў
Нашы з табой таполі…
Толькі з табою быў,
Толькі цябе любіў
І анікога болей.

10.04.14