ВЕРШ

Юрий Матюшко
Разыйшліся ў небе хмары,
Дожджык скончыў енчыць.
Бліснуў запаветнай марай
Сонечны праменчык,

І зайграў зацята вецер
Па галінах шэрых.
Падхапіў, панёс па свеце
Верш, аркуш паперы.

Перагортвае лісточак,
Скрадзенае дзіва,
Ды бармоча ўсе радочкі
На свае матывы.