Бачыш, сонейка прыгрэла...

Юрий Матюшко
Бачыш, сонейка прыгрэла,
Дзень выразны настае,          
Быццам у сусвеце цэлым
Нехта штось  для нас пяе.

Больш чакаць ужо не трэба
Спадзяваючыся зноў
Што ачысціцца нам неба
Літасцю з-пад абразоў.

І не трэба будзе дзьмухаць
На лядзяк свайго вакна.
Не заенчыць завіруха
Калі сонца ззяе нам.

Зноў надыдзе час вясёлак
І, схаваушыся ў свой кут,
Больш не прыдзе дзядька холад
Ды не ущчэпіць за шчаку.