Ведаеш сам

Карина Нес
Ты даўно ўжо ўсё ведаеш сам.
І не трэба пытацца ў мяне,
Як даводзіць каханне да драм,
Ці, калі яно нас праміне.

Цісне сэрца застылая кроў.
Потым зноў заклякоча ў агні…
Я то ведаю, што ёсць любоў.
Ну, а ты сваю не праміні.