Субота

Махнач Сергей Юрьевсын
Час працягваць.
Дачакаўся я суботы,
а субота дачакалася мяне.
Раптам зніклі непатрэбныя турботы -
растварыліся ў прыемнай навіне.

Навіной доўгачаканай сталі птушкі -
па траве зялёнай бегалі шпакі.
Як галоўныя героі кінастужкі,
размаўлялі, пазіраючы ў бакі.

Гэты факт здаваўся мне неверагодным,
немагчымым (можна біцца аб заклад):
як сустрэліся шпакі пад дрэвам родным
без прыбораў і кампутарных прылад?

А прычына іх вяртання да вытокаў
не абразы і не ўцёкі ад пакут:
толькі тут зямля дае напіцца сокаў,
каб, узняўшыся, праславіць родны кут.
21.04.2014