Нядзеля

Махнач Сергей Юрьевсын
Тыдзень праляцеў імгненна -
Надышла нядзеля.
Я ў царкве схіліў калена,
Бо ў Вялікі дзень
Жыць хачу добрасумленна,
Не карысці дзеля,
I малiцца  летуценна,
Сум прагнаўшы ў цень.

Ёсць надзея: уваскрэсне
Паміж намі мова!
Загучыць у роднай песні
Звонкім ручаём.
Унутры  малітве цесна -
Скажам Богу слова.
Хай ляціць яно, як веснік,
Праз  вакна праём.

Хай пачуе Бог, што Слова -
Гэта наша вера,
Тых  яднаць яно гатова,
Да каго дайшло.
Вось галоўная выснова:
Надыходзiць  эра,
Дзе на нас абавязкова
Бог пралье святло.
23.04.2014