Месяц з зоркамi гуляе

Людмила Шаблыко
Месяц з  зоркамі  гуляе,
Пра каханне ён ўсё дбае
І чароўных гэтых зорак         
Замуж выйсьці запрашае.
Ён да іх і так і гэтак,
А яны віль-віль хвастом:    
"Неяк  рана ты старэеш,
Хоць і ходзіш ты арлом.            
Мы жывем на свеце доўга,
Бо няма калі старэць!
Нам бы,братка,маладога,
Каб яшчэ ярчэй гарэць!"             
Раззлаваўся моцна месяц,
Адвярнуўся ў дрУгі бок…
"Ох,састарыцесь вы,зоркі,
Позна будзе,бачыць Бог!
І глядзец не стану,не, 
Прыйдзе час і для  мяне!
Вось  пабачым  мы  тады,
Хто  заўсёды  малады!"