Прабач! Бывай!

Мария Хрусталёва-Перчик
Прабач! Бывай!
         Жыві з сабою ў згодзе!
Задуманае - збудзецца няхай!
І хай ніхто табе не перашкодзіць
Не дапусціць нікога ў свой "рай"!

Бывай! Бывай!
         Прыдуманыя словы
Другім кіруй.
           Надзею ўздымай.
Бывай!
     Бывай!
          Даруй, мой адмысловы!
Шчаслівы будзь!
           Ці здолееш?
                Бывай!..