Про выборы у нас. А как у Вас?

Вольдемар Шумерский
Одна бабка говорила:
– Я на выбарах была,
цэлы дзень мазгi сушыла,
падарунак прынясла!
Як прыйшла – ўсюды кралi,
дык да хлопца я пайшла,
яго ўсе Грамафонам звалi
(зычней бы голас не знайшла).

Прашу яго: – Скажы мне, сынку!
На выбырах я першы раз!
З сваей халупы без прыпынку
Гадзiны тры кульгаць да Вас.
Куды iсьцi i што рабiць мне?
I што за штука – «во-бляць-цень»?
Усё пакажы i раскажы мне,
а не сядзi як стары пень.

– Там на стене агитплакаты,
а в них всё то, что кандидаты
нам обещают каждый раз.
Всё прочитай. Ну а сейчас:
найду тебя в своём я списке,
проверю в паспорте прописку,
бумажку дам, что ты сначала
так некультурно обозвАла.

– Вось дзякуй, сынку! Дапамог!
Няхай хранiць цябе наш Бог!

Глядзела, мабыць, больш гадзiны
на тры аблезлых абразiны
(я крыўдзiць iх не маю думкi –
якiсь баран спаганiў здымкi).
Першы кандыдат – Малышка,
на нейкай ЦЭЦ дырэктар. Шышка!
Без валасоў, вялiкi твар,
адразу бачна – гаспадар.
Другi – якicьцi Калдуноўскi
на выгляд з «шышкай» як дзве доскi –
аднолькавыя, толькi твар не поўны,
але падобны на квадрат –
так сама «добры» кандыдат,
ён сябар першага галоўны.
А трэцi быў нi сяк, нi так,
i прозвiшча ён меў – Русак.
Маленькi, хiлы – трус, не леў,
вiдаць у маленстве шмат хварэў.
Калi «агiтку» прачытала,
то зноў да хлопца я пайшла.
Вось што ўжо яму сказала:
– Я там нiчога не знайшла!
Навошта мне твая бумажка?
I што рабiць далей мне зноў?
Зусiм мне стала штосьцi цяжка!
I вельмi я хачу дамоў!

– Прости, бабуля, щас обед!

Гляджу – i след прастыў кабет,
а гэты мой «сынок»-гарыла
сядзiць i цэдзiць з воблай пiва.
Папёрлася i я ў буфет.
Жадала чаю i амлет,
а выйшла ўсё наадварот –
купiла смажань i кампот
(на больш мне грошаў не хапiла).
Я тым, хто смажнi тыя робiць,
жадаю ў магазiн схадзiць –
купiць вяроўку там i мыла.
Куснула яго два разы –
ледзь не зламала пратэзЫ.
А пра яблЫчную атруту
я лепей гаварыць не буду.

У рэшце рэшт дапiўшы пiва,
сам да мяне прыйшоў на дзiва
з чырвоным носам Грамафон,
i вось што мне паведаў ён:

– Чтобы помочь нам кандидатам
попасть в Советы депутатов,
надо в специальном месте
каждому поставить крестик.

– Дык я ж у цэркву не хаджу!

– Не свечку! Дай-ка - покажу.
Здесь в каждый из пустых квадратов
поставить крестик ручкой надо.

– Не падабаюцца мне твары!
А словы iх – пустыя мары!
Чаму ў кожны ваш савет
iншых няма кандыдатур?

– Ты не смеши, бабуля, кур!
Или мозгов у тебя нет?!
Ведь конкурентом ихним быть –
Это работу здесь забыть!
Утратит место кто на ТЭЦ –
и всей семье придёт капец!

– Што ж будзе калi ў клетцы «супраць»
я крыжык моўчкi намалюю?

– Бумажку не спеши марать.
Тебе сейчас всё объясню я.
Если Малышко скажешь «Нет» –
отключат вскоре тебе свет.
Если не выберешь второго -
Поступит тоже он сурово –
лишь всё узнает, и тогда
исчезнет у тебя вода.
А третий, хоть на вид не жлоб,
тебе железный сварит гроб.

Вось так мяне ён абнадзеiў,
а потым мне ўсё сам зрабiў.
Нарэшце да мяне схiлiўся
i «цiха» прашаптаў на вуха:
– Теперь иди домой ! Не бойся!
Ты выбор сделала, старуха!
И нет другой альтернативы!
А раз пришла к нам в первый раз –
Сюрприз получишь ты от нас!

… i даў мне тры прэзерватывы.


Апрель 2007