Па закону...

Ольга Жогло
   Сустракаемся мы выпадкова,
  Па закону вярчэння зямлi,
  Як у моры, бяскрайнiм, суровым,
  Сустракаюцца два караблi.
  Зазiрнем на адлегласцi у вочы:
  - Дарагая?!
  - Прывет, дарагi!
  Ды, на жаль,не адным курсам  крочым,
  Супрацьлеглыя у нас берагi!
  Як шкада, што ты супраць пiрацтва
  I не возьмеш мяне у палон...
  Сустракаемся, каб развiтацца
  Па закону начэй i дзён.