Далёкiя таполi

Ольга Жогло
   Нават снiшся ты ўжо невыразна:
  Не разгледзець твару i вачэй,
  Толькi крок зраблю к табе, адразу
  Сон, як напалоханы, уцячэ.
  Сталi ночы доўгiя пакутай.
  Лёс i вiртуальны мой такi:
  Адчуваць здалёк твой вобраз смутны
  I не дакрануцца да рукi.
  Часам ты растворышся ў натоўпе,
  Цi мiж намi вырасце сцяна...
  Радасць абарвецца нiткай тонкай
  I ўжо не звяжацца яна.
  Хоць заплюшчвай вочы аж да болю-
  Не саснiць юнацтва тых начэй!
  Адцвiлi далёкiя таполi-
  Пух надзеi лётае яшчэ.