Май

Анна Будзько
   http://www.stihi.ru/2012/05/20/2973
 Перевод с украинского языка на белорусский
стихотворения Николая Козакевича

 Вось і май!Так прыгожа квітнее,
 Уся зямля ў вясеннім цяпле.
 Ён прыносіць у сэрцы надзею,
 Усім - хто ў горадзе і на сяле.

 На палях закіпела работа,
 Травы ўгору да сонца пайшлі.
 Усіх яднае адзіна турбота,
 Каб пасевы багата ўзышлі.

 Птушкі ўжо завяршылі вяселлі,
 І на гнёздах аселі яны.
 У зязюлі адной дазваленне:
 Усё кукуе яна без віны.

 Кроны дрэў загудзелі шмялямі,
 Расцвітаюць і дрэвы ў садах.
 Ветразь зноў разгуляў над палямі,
 Разам з ім закружыў чорны птах.

 Наваколле ў зялёным адзенні,
 Свежасць лісцяў у вачах прамяніць.
 Уся зямля зелянее імгненна,
 І паветра празрыста звініць.

 Месяц май, як сапраўднае лета,
 Сонца жарыць, і хочацца ў цень.
 Расцвітаюць і дрэвы , і кветкі.
 Вось такі веснавы майскі дзень!