Станцыя метро Нямiга

Сержук Сыс
Соннае цела
трапляе ў глыбіні
падземнага Стыксу,
плынню сярод менчукоў
праплывае
і крохкаю крыгай
я пачуваюся тут, дзе
самотныя ўсхліпы
замураванай
навечна ў бетон
нескаронай Нямігі…