Вясна красуе...

Лаззаро
Вясна красуе.

Гэтак феерычна
злучае гукі, колеры і пахі,
што май здаецца казкай сімфанічнай,
і ў гледачоў, звычайна прагматычных,
"зрывае дахі".

Вясна красуе:

ў садзе Батанічным —
цвіценне бэзу і рададэндронаў.
Іх прыгажосць і водар экзатычны
ў суладдзі з хорам птаства рамантычным —
рай для ўлюблёных.

Вясна красуе—

зеленню сталічнай,
размаляванай сонцам дзьмухавечным,
і струмяністай радасцю крынічнай,
і салаўінай песняй магнетычнай
пад небам вечным.

Вясна красуе —

краскамі й расою —
і ў мурагу, і ў вершы красамоўным—
і ап'яняе сэрцайка красою —
так, што яно узносіць спеў любоўны
як малітоўны.