Твой шлях

Ульяна Зозуля
Які ж ты цяжкi чалавечы шлях:
Ад першай калыбелі да магілы
На кожны крок збiраць патрэбна сiлы,
Каб не стаміўшыся прайсці яго па днях.

І штодня лёс дае табе ўрок –
Глядзі, што робішь, сам прымай рашэнне,
Адказвай за ўчынкі без сумнення
І вер, заўжды с табою побач Бог.

Для добрых спраў умовы ёсць, павер.
Калі багацце маешь лішку ў жмені,
Не трэба к iншым заглядаць ў кiшэні,
А лепей адчыні нябогі дзвер.

Магчыма, ў iншых цяжкiя шляхi,
Не аглядайся – гэта лішь здаецца,
Шлях не змянiць i ад яго не дзецца.
У кожным лёсе досыць ёсць тугi.

На гэтым свеце чалавек, як госць.
І твой не дрэнны лёс па ўсіх памерах.
Дык трэба сціплым быць у сваіх намерах
І памятаць аб тых, хто побач ёсць.

Заўсёды лепшае душу кранае больш,
А кепскае – усім не даспадобы,
I выправiць стан рэчаў робяць спробы
Стаць лепей, чым здаецца, а не горш.

Жыцёвы шлях. Ён скончыцца калісь,
Пералічыць паспее ўсе ўчынкі, справы.
Каб лёс твой быў дастойны людскай славы,
Любі. Шануй. І Госпаду малісь…