цёмная зялёная алея...

Верасовы Звон
***

Цёмная зялёная алея.
Як заўжды, мой закуток пусты.
На галінцы кветачка бялее,
Гушкаецца ў промнях залатых.

Не чутно ні галасу, ні тлуму.
Цішыня, нібы рачная плынь,
абдымае думкі мае думы
І нясе паволі ў далячынь.

2014