Гэтай ноччу

Махнач Сергей Юрьевсын
Гэтай ноччу ціха-ціха,
Месяц лье сваё святло.
Не будзі, гарэза, ліха,
Без цябе ямчэй было.

Пацалункі ды абдымкі –
Гэта ўсё, што трэба нам.
Мы пакінулі будынкі,
Нас прывабiла вясна.

Нас прывабiла каханне,
Млявых вуснаў дзіўны смак.
Наша першае спатканне –
Не расстацца нам ніяк.

Гэтай ноччу ціха-ціха,
Месяц лье сваё святло…
Снег растаў, прыйшла адліга.
Пачуццё перамагло.


06.06.2014