Легенда

Дима Висмонт
Сярод звязак у горле туліцца крык камяком, але час наступіў, і тут – крычы, не крычы.
Толькі потым хтосьці доўга не зможа забыць, як, хістаючыся, байцы выціралі мячы.

І як пляскала крыламі чорнае племя варон, як смяялася неба, а потым прыкусіла язык.
І дрыжала рука ў таго, хто застаўся жывы, i імгненна ў вечнасцi нехта бясследна знiк.

І гарэў пахавальным кастром закат, і глядзелі ваўкамі зоркі на тых сыноў,
Што, раскінуўшы рукі, сышлі навекі ў ноч, а астатнія спалі жывыя, не бачачы сноў…

А "жыццё" – проста слова, ёсць толькі каханне і смерць…
Гэй! А хто будзе спяваць, калі ўсе будуць спаць?

Смерць варта таго, каб жыць, а каханне вартае, каб чакаць…

08.06.2014