Пра Хвядору ды Рыгора

Людмила Брановская
   Сярод лясоў, лугоў, палеткаў
   Стаяла вёска непрыкметна.
   Жыла ў вёсцы той кабета.
   То і нічога б, людцы, гэта,
   Ды толькі злыдні гэткай у свеце
   Вы больш не знойдзеце, паверце.

   У вёсцы той, у апошняй хаце,
   Рыгор жыу са сваёю маці.
   Ён бы нічога.Толькі людзі
   Казалі:-"Думаць сам не будзе!

   Што б ні сказаў яму, і годзе:
   Сумненні роем за ім ходзяць.
   Усё баіцца памыліцца.
   Так ні на што і не рашыцца."

   І трэба ж так было зрабіцца:
   Ўздумаў хлопец ажаніцца.
   Прыгледзеў дзеўку.Прыгажуха.
   Майстрыха добра, хлапатуха.
   Ласкавая, да ўсіх з усмешкай.
   Хлапец наш вырашыў не мешкаць.

   Заслаў сватоў у тую хату,
   Хоць і жылі там не багата.
   Больш працавітай і руплівай
   Не знойдзе! Дзеўка ўсiм на дзiва!
 
   На ту пару пра тую звестку
   Кабеце данясла нявестка.
   Кабету назавем Хвядорка,
   Каб ведаць, пра каго гаворка.

   У той у горле колам стала.
   Ад зайздрасці аж дух зацяла.
   І ну давай яна брыдоту
   На дзеуку лiць! I ёй ахвота!

   -Чаго ты ў багну лезеш, дурань!?
   Ну што за дзеўка, ты падумай!
   Яна табе зусім не пара!
   Такую нам не трэба й дарам!

   Ты паглядзі: яна ж басота!
   Расла, як крапіва ля плоту.
   Відаць мне, што на твае грошы
   Знайшоўся пакупнік харошы.
   І так, і сяк пяе Хвядора,
   Каб з раунавагі збіць Рыгора.

   -І не занадта ўжо прыгожа.
   І выскаляцца так ня гожа.
   І хлопцы ходзяць чарадою,
   То, знаць, не быць толькі тваёю.

   Ў толк не можа ўзяць Марыся,
   Чаму жаніх раптам змяніўся?
   Ўвесь учарнеў, як тое мора.
   А ўсё паклёпніца Хвядора.

   - Не дбай, хлапец, і не журыся!
   Здалася ўжо табе Марыся!
   Сасватаю табе другую,
   Прыгожую ды маладую.

   Дабра ў дзеўкі поўна хата,
   І грошай у яе багата.
   За ёю ты, як блін у масле-
   Нiколi сонейка не згасне!

   Вось тут Марысі б запытацца:
   -" Ды што магло з табою стацца?
   Што ты глядзіш, як воўк загнаны?
   І да мяне няма пашаны?"

   Ды дзеўка ад яго чакала,
   Каб сам сказаў, што не хапала.
   А ён ні мэ, ні кукарэку,
   Бы лом глынуў той недарэка.

   Тут на Марысю заглядацца
   Сусед Іван стаў,заляцацца,
   І , ведаўшы яго пароду,
   Яна дала Івану згоду.

   Гудзіць вяселле гаманкое,
   Найпрыгажэйшай маладою,
   Што ён павёў да аналою,
   Дзівяцца людзі чарадою.
   
   І зажылі яны ў згодзе.
   Ў хуткім часе, ўжо праз годзік,
   Марыся нарадзіла сына.
   Як у людзей i быць павiнна.

   Ў хаце лад, у агародзе.
   Піць, есці ёсць што,ды і годзе.
   Іх любяць усе сябры, суседзі.
   Ў госці кожны ў хату едзе.

   ўсіх вітаюць, сустракаюць.
   Ніякіх брудных спраў не маюць.
   Жывуць адкрыта і шчасліва.
   Працуюць многа і рупліва.
   
   А пра Рыгора што за чуткi?
   Там справа рухалася хутка.
   Рыгор таксама ажаніўся,
   Ды потым ледзь не ўдавіўся.

   Гультайка. Злосная мігера.
   Няўмеха.Ў хаце прыкра, шэра.
   Дзяцей не любіць і не хоча.
   І да гарэлачкі ахвоча.

   Ён да Хвядоры:-" Ты ж казала..."
   - Казала я ўсяго нямала.
   Ды толькі чым я вінавата,
   Што ты на розум не багаты.

   Я ні пры чым!На твае плечы
   Галоўку, ці гаршэчак з печы
   Гасподзь паклаў? То думаць трэба,
   У жаніцьбе той была патрэба?

   З такоі прыкрае нагоды
   Запіў Рыгорка на паўгода.
   Ды толькі што то дапаможа!
   Хвядору слухаць бы нягожа!

   Яна ж, як завітае ў госці,
   Цяпер Рыгору мые косці.
   А ён Хвядору прывячае,
   Бо галавы свае не мае.