Годзе!

Карина Нес
Падымі настрой прыродзе:
Сонца стрэнь яшчэ на ўсходзе,
Колер сонейка надзень –
Будзе светла цэлы дзень.

Сёння дождж увесь дзень і шпарка.
То пакрыўджаная хмарка.
Пракрычу ёй знізу: “Годзе!
Бо балота на гародзе,
І нічога не народзе!”
Як там кажуць у народзе? –
Што за лета ў гэтым годзе!

20.05.05г.