Песня

Леонид Пранчак
ПЕСНЯ

Нам лёсам суджана сустрэцца,
Спяваць і марыць давідна.
Шчымлівым сумам адгукнецца
У сэрцы даўняя вясна.
І расцвітуць зімою ружы,
І ноч азорыцца святлом.
Сагрэе песня нашы душы,
Увойдзе песня ў кожны дом!

Няхай маркотны усміхнецца, —
Настрой паможа песня ўзняць.
Атуліць ласкай вашы сэрцы
Яе святло і дабрыня.
Ад шэрых дзён выратаванне
Яна паслана мне з нябёс:
Маё жыццё, маё каханне
І мой шчаслівы зорны лёс!

27.06.2014