iсцi

Карина Нес
Казаць узвышаныя словы
І слухаць гукі цішыні,
Спазнаючы наш Свет звышновы
І разам з тым – такі стары.
Акінуўшы прасторы вокам
Абмежаванняў не знайсці.
За далягляды, што навокал,
Ісці, ісці, ісці, ісці…
Не быць паўсюль адначасова
І там , і тут. І жыць, і не.
Уратуюць нас Любоў і Слова,
А не мільён златых манет.