Мары

Анна Шевяко
К сваiм думкам часцей звяртайся,
Дапамогi прасi, калi трэба,
I пад кроплямi хмурнага неба,
Пазiраючы ўверх, усмiхайся.

У жыццi нашым рознаго хопiць:
I няшчасцяў, i бед, i гора,
Але гледзячы ў сіняе мора,
Кожны з нас пра сваё марыць.

Хтосьцi марыць пра грошы, уладу
I запал iх у позiрке бачны,
Гэта сумна, скажу адназначна,
Але тут не даю я парады

Хтосьцi хоча мець райскую выспу,
Незаселенную, зразумела,
Каб бясконца iх сонейка грэла
I вакол быў бы пляж светлы, чысты.

Нехта хоча, як там, у дзяцiнстве,
Басанож па поплаве лётаць,
А эмоцый ад думак хопiць,
Каб паверць у чараўнiцтва.

Хтосьцi марць на рэштках адносiн
Будаваць асабiстае шчасце,
Iншы рэжа лязом запясце,
Ад таго, што каханы помсцiў.

Нехта марыць пад нiцай вярбою,
Нехта - стоячы пад аўтаматам.
I, пачуўшы гук выбуха раптам,
Забiрае ўсе мары з сабою.

Кожны з нас сам сябе стварае
I ўпарта iдзе да мары,
Абцiраючы пот на твары,
Вершынi сваёй дасягае.

Але помнi пра тых, хто побач,
I не будзь эгаiстам поўным
Каб жыцце тваё было роўным
И не гнёў цябе часам плач!