Кажуць, веды сiла?

Лаззаро
Кажуць, веды — сіла. Праўда ж тая,
што не ўсё так проста у жыцці.
Пэўны факт: сабакі не лятаюць.
Ды не факт — вось гэтая — ляціць!

У яе — нязломнае імкненне —
у вачах, у ветразі хваста —
да жаданай мэты. Праз імгненне,
падаецца, будзе недзе там.

І хаця адлёт не мае крылаў
(ды затое вунь, які язык!),
гэты цуд — гарэзлівы і мілы —
над зямлёй лунае — раз у міг.

І знікае сіла прыцягнення.
І пяе сабачая душа.
Аксіомам верыш? А ў хаценні?
Пад крылом... узлётная... шаша.

О наіўнасць "ведання" святая!
НЛА? А лётае — арлом!
Хто сказаў: "Сабакі не лятаюць?"
А вось тая? Бачылі? Аблом!

30.06.2014

-------------------------------------

НЛА — неапазнаны лятаючы аб'ект

Фота НЛА ад tanjand:
http://tanjand.livejournal.com/1014355.html