Беларусiнкi

Ольга Маро
У лузе, ў кветачках стаiць скарбонкаю
Чар-дрэўца тонкае з насення звонкага.
Злятуцца раненька лiць спевы птушачкi,
Прыдуць сябровачкi, навяжуць стужачкi.

Як выцiнанка, лiсьце каляровае.
Ў карэ жывiчка цёплая, мядовая.
Там, дзе каханачка кране палiчкаю,
Цячэ вадзiчкаю, бяжыць вадзiчкаю.

Ў паветра цягнецца, пад спеў хiстаецца,
Праз жвiр карэньчыкамi разрастаецца.
З галiн пялёсткамi ляцяць абтрусiнкi,
Ўсё вершаваначкi ды беларусiнкi.