Маладосцi таямнiцы

Лилия Прудникова
Жыцця няўмольныя гады
На стане, твары маладзіцы
Пакінулі свае сляды -
Не счысціць іх, іх не пазбыцца;

Ярчэюць, прыкрыя, яны.
А маладосці таямніцы
Яшчэ жывуць у маладзіцы
На донцы ў сэрца глыбіні:

Прызнання чысты дыямент
І россып залаты спатканняў -
Караляў палкага кахання,-
Пяшчотаў срэбны пазумент...

Ды ў дзён лятучай чарадзе
Скарб дарагі радзей, радзей
Успамиіны - думкі навяшчаюць.

І таямніцы панікаюць,
Быллём паволі зарастаюць
І раствараюцца ў  н і д з е...

Зб. "На крылах натхнення"