Пра суседа з каньяком

Галина Белявская 2
Званок у дзверы. Паглядзіце:
З’явіўся  ў госці сусед Віця.
Прыйшоў сусед не проста так-
Прынес   з сабою ён  каньяк.
На той каньяк я рот раскрыла.
Сяброўку тут жа запрасіла:
“ Прыходзь. Такога мы напою
Даўно ўжо не пілі з табою”
Сказала тая: “ Можа, потым,
Бо маю дома шмат работы”.
О, добра, што і не прыйшла.
Бо я суседу б так  дала
У лыч, каб мела болей  сілы,
Калі ,не гледзячы, схапіла
Ды і глынула той “ каньяк”...
Мне запякло у горле так,
 Што  узнялася, нібы ў цесце!
Там градусаў- мо, цэлых 200
І перцу- можа, напалову...
“Каб быу жа ты, ЯК КОНЬ, здаровы,
І каб іржаў, ЯК КОНЬ, ты так,
Калі падсунуў  свой  “ КАНЬЯК”!
Як махляваць умееш лоўка! “
 І што скажу цяпер  сяброўцы?!
Бутэлька дык  ад  каньяка,
А што ў ёй?- Фіга з кулака.
Нагнаў грымучай нейкай “чачы”,
Настойваў перац там, няйначай,
Мо, месяцаў 4-5,
Каб піць, і духу не стрымаць.
Для колеру  дабавіў кавы...
А я і выпіла, разява...
Гадзіну, мо, пякло мне грудзі.
О. то і праўду кажуць людзі,
Што раскатаць губу- праява
Пустая, дзеўкі, на халяву.