Чаканне...

Наталья Хоменко
Чаканнем доўгім цішыні
Напоўніўся мой кут…
Сярод хвілінаў, дзён, гадзін
Вечнуючых пакут,
У цемры жаляў ад турбот
Калючых, як агрэст,
У вянке распятага Хрыста
Пяю, што Ён уваскрэс!