Жонка мая злая

Станислав Тарашкевич
Жонка мая злая мяне лае, перыць,
Праўду матку рэжа, як ёй не паверыць!
--Быў ты старшынёю,  а патым быў мэрам--
Кажны дзень служыў ты там сваім паперам 
                Я дзяцей расціла і кароў трымала
                Ты ўсё на рабоце бачыў  іх ты мала;
                Ты сеў ў машыну а я бяру ровар:   
                Пру дзяцей у садзік а па вёсцы говар
 Хоць і старшыня  ён, хоць калгас харошы,
 Нам лягчэй жыць стала зарабляем грошы--
 Аднак сваёй жонцы памагаці трэба
 Ато жонка злая перыць яго лая
              --Быў бы не гультай ты, не сядзеў  ў канторы
                Вымыу бы падлогу, навесіў  бы шторы,   
                Ты рабіць не хочаш, хата табе дача
                Я сям'ю цягну ўсю, як калгасна кляча       
То ёй мала грошай, дрэнная  машына
То з іншаю бачыла сваімі  вачымі
То я задзяржаўся на калгаснай сходцы ,   
То я засядзеўся з майстрамі  ў калодцы
            Кляне мяне жонка,  лае мяне перыць
            Мне нават няёмка, ўвесь калгас ёй верыць
            Я сяжу сумую-- сёння жонка злосна,
             Вып'ю чуць гарэлкі,  а то вельмі млосна
Выпіў адну чарку-- гэта зусім мала
Трэба  шчэ дабавиць,  каб чуць лепей стала
Выпіў так бутэльку і забыў пра гора
Весела  мне добра, па калены  мора
            Бяру з хаты грошы,  іду да суседа,
            Бяром яшчэ літар, п'ём пасля абеда,
            За поўнач да хаты п'яны валакуся
            --Чаго ты дабілася,  мілая Лідуся ?!
Прывалокся п'яны, табе не падмога
Са  мной не брашыся,  слізкая дарога
Ад снядання смачнага радаваўся  б роцік --
 Да мяне дарога сёння праз жывоцік! 
            Мне баліць галоўка, сэрца, з грудзей рвецца,
            Цяжка мне і дрэнна, а яна смяецца
            Я іду на кухню,  каб вады напіцца
             Дзяржуся за сценку,  каб не паваліцца 
Яна страпянулася , кажа:  Праўда Стасік!
Скок скарэй на кухню, хваць з  паліцы  тазік
Я дастаў муку ёй,  мы мяшаем цеста --
Так вось сваю жонку стаўлю я на месца !