Стаiць Пагост...

Колыско Евгений
Была калісьці пераправа
І човен гойдала рака
Пагост паселішча назвалі
Аселі людзі тут здаўна

Спрадвеку шляхта панавала
І Случ прыгожая цякла
Садроўскі Ян- рака Калыска
Вучонага ў свет вяла

Казакі, польскія драгуны
І шведаў зведала зямля
Жыве пагост паміж мінулым
У мазалях заўжды рука

Заўжды і жыта тут радзіла
І бэра слуцкая расла
Пагост- Наруцкага радзіма
Героя славім земляка

Пагост запомніў ліхалецці
Як партызаны бой вялі
Быу мост галоўны на прыкмеце
Наш танк прарваўся да Случы

Мост замініравалі
Стралялі фашысты з дота без канца
Зіноўеў адбіваў атакі
Забіла куля смельчака

У Пагосце танк на п’едэстале
На  зоркі зіхацяць
Загінулі ў баі героі
Ім не было і дваццаць пяць

Магутны дуб стаiць
Схаваў ён памяць на вякi
Пагост падзеямі багаты
Мястэчку шчасціць назаужды